Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іранскім парлямэнтарам не далі візаў ЗША


ТЭГЕРАН. Тэгеран скрытыкаваў Вашынгтон за адмову выдаць уязныя візы ў ЗША іранскай парлямэнцкай дэлегацыі дзеля ўдзелу ў пасяджэньні Генэральнай асамблеі ААН 6 верасьня. Прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Ірану Хамід Рэза Азэфі абвінаваціў ЗША ў невыкананьні ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў. Раней ЗША пацьвердзілі, што дадуць уязную візу прэзыдэнту Ірану Махмуду Ахмадзінеджаду дзеля ўдзелу ў пасяджэньнях сэсіі ААН.
XS
SM
MD
LG