Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КНДР гатовая вярнуцца за стол перамоваў


ПЭКІН. Амэрыканскія кангрэсмэны выказалі асьцярожны аптымізм адносна аднаўленьня шматбаковых перамоваў у праблеме ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. Пасьля наведваньня Пхэньяну дэмакрат Том Лэнтас і рэспубліканец Джым Ліч на прэсавай канфэрэнцыі ў Пэкіне заявілі, што ў іх склалася ўражаньне пра гатовасьць КНДР вярнуцца за стол перамоваў 12 верасьня. Аднак, як адзначылі кангрэсмэны, Пхэньян працягвае настойваць на магчымасьці выкарыстоўваць ядзерны рэактар на лёгкай вадзе.
XS
SM
MD
LG