Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН папрасіла Ўкраіну адклікаць з Лібану сваіх міратворцаў


КІЕЎ. Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў папрасіла Ўкраіну адклікаць зь Лібану яе міратворчы кантынгент у зьвязку з сур’ёзнымі фінансавымі парушэньнямі вайскоўцаў. Афіцыйна пра сутнасьць парушэньняў не паведамляецца. Паводле агенцтва “Рэйтэр”, украінцы перапрадалі казённае паліва коштам у мільён даляраў. Украінскае падразьдзяленьне, якое зараз знаходзіцца ў Лібане, было прысланае наўзамен вайскоўцам, якіх абвінавацілі ў парушэньні дысцыпліны.
XS
SM
MD
LG