Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты АГП на суд не зьявіліся


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Ваўкавыскі раённы суд сёньня выклікалі двух мясцовых актывістаў АГП Аляксандра Барадаўкіна і Віталя Гуляка. На іх складзены пратаколы аб удзеле у несанкцыянаваным пікеце 27 жніўня — падчас паўторнага правядзеньня 6-га зьезду Саюзу палякаў.

Абодва партыйцы ў суд не зьявіліся. Як патлумачыў гарадзенскі лідэр АГП Юры Істомін, была парушана працэдура ўручэньня судовай позвы.

А.Барадаўкіну і В.Гуляку ўкінулі позвы ў паштовыя скрынкі, хаця павінны былі ўручыць ім асабіста ці іхнім родным. А па-другое, зазначыў спадар Істомін, сёньня партыйная арганізацыя была не гатова забясьпечыць адвакацкую абарону ў судзе двум сваім актывістам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG