Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джордж Буш вылецеў у пацярпелыя ад урагану штаты


НОВЫ АРЛЕАН. На поўдні ЗША ў трох штатах, якія пацярпелі ад катастрафічнага ўрагану “Катрына”, працягваюцца ратавальныя апэрацыі. Колькасьць ахвяраў дагэтуль невядомая. Улады заяўляюць, што гаворка можа ісьці пра тысячы загіблых. Сэнат ЗША ўхваліў запыт прэзыдэнта Джорджа Буша пра выдаткаваньне дзесяці з паловаю мільярдаў даляраў на тэрміновую дапамогу штатам Луізіяна, Алябама і Місісіпі. Міжнародная супольнасьць таксама прапануе дапамогу. Адзін з кіраўнікоў Эўразьвязу Хавіер Саляна заявіў: “Мы ў кантакце з амэрыканскімі ўладамі. Што б яны ні папрасілі, усё ім дадзім: пачынаючы ад нафты, якую могуць паставіць розныя краіны са сваіх запасаў”. Тым часам, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш вылецеў з Вашынгтону ў паўдзённыя штаты, каб асабіста азнаёміцца з маштабам разбурэньняў і хадой ратавальных працаў, вынікі якіх ён назваў “непрымальнымі”.
XS
SM
MD
LG