Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шыіты правялі дэманстрацыю ў падтрымку праекту канстытуцыі Іраку


БАГДАД. Некалькі тысячаў ірацкіх шыітаў выйшлі ў галоўным паўдзённым горадзе Іраку Басры на дэманстрацыю ў падтрымку праекту новай канстытуцыі краіны . Яны выкрыквалі: "Не – тэрору, так – канстытуцыі!" Праект канстытуцыі падпісаны прадстаўнікамі шыітаў і курдаў і катэгарычна адрынуты сунітамі. Дакумэнт вынесены на рэфэрэндум 15 кастрычніка. Тым часам, у краіне адбыліся некалькі актаў гвалту. Пад Багдадам у часе пятнічнай малітвы былі абстраляныя дзьве суніцкія мячэці – два чалавекі загінулі і чатыры параненыя. У выніку выбуху ля гораду Бэйджы былі забітыя пяць ірацкіх жаўнераў, дзевяць параненыя. Амэрыканскае камандаваньне паведаміла яшчэ пра трох амэрыканскіх вайскоўцаў, забітых за апошнія два дні.
XS
SM
MD
LG