Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці ахвяраў Беслану сустрэліся з прэзыдэнтам Расеі


МАСКВА. Сёньня ў Крамлі адбылася сустрэча прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з маці дзяцей, якія загінулі 1 верасьня летась у часе захопу школы ў Беслане. Жанчыны, якія не задаволеныя хадой сьледзтва, прыляцелі ў Маскву ў другі дзень жалобных мерапрыемстваў, што адбываюцца ў Паўночнай Асеціі з нагоды гадавіны трагедыі. Зь невялікага сюжэту, паказанага расейскай тэлевізіяй, стала вядома, што Пуцін заявіў пра немагчымасьць дзяржавы цалкам абараніць людзей ад тэрарызму. Пры гэтым, ён спаслаўся на прыклады ЗША і Гішпаніі. 331 чалавек, пераважна дзеці, загінулі летась у Беслане. Многія з пацярпелых і іхных сваякоў вінавацяць у тым, што адбылося, асабіста Пуціна.
XS
SM
MD
LG