Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына адмаўляецца выконваць новыя прапановы Эўразьвязу


НЭАПАЛЬ. ІТАЛІЯ. Турэцкі прэм’ер-міністар Рэджэп Эрдаган заявіў сёньня, што Турэччына далей ня пойдзе ні на які спуск Эўрапейскаму Зьвязу. Выступаючы ў італьянскім горадзе Нэапалі, Эрдаган падкрэсьліў, што Турэччына адпавядае ўсім крытэрыям, якія патрабуюцца для пачатку перамоваў аб далучэньні да Зьвязу. Тым часам, турэцкі міністар замежных справаў Абдула Гуль заявіў брытанскаму часапісу “Экономіст”, што Турэччына ўвогуле адмовіцца ад сваёй заявы далучыцца да Эўразьвязу, калі той будзе выстаўляць Анкары дадатковыя ўмовы ці прапаноўваць урэзаныя стасункі, а не паўнавартаснае сяброўства. Учора міністры замежных справаў Эўразьвязу на сваёй сустрэчы ў Ўэльсе называлі ў якасьці ўмовы пачатку перамоваў нармалізацыю стасункаў Турэччыны зь сябрам Эўразьвязу – Рэспублікай Кіпр.
XS
SM
MD
LG