Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская народная партыя падтрымае беларускую апазыцыю


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Гданьску адбылася канфэрэнцыя найбуйнейшай фракцыі Эўрапарлямэнту – Эўрапейскай народнай партыі-Эўрапейскіх дэмакратаў, удзельнікі якой паабяцалі падтрымаць беларускую апазыцыю.

У канфэрэнцыі найбуйнейшай фракцыі Эўрапарлямэнту – Эўрапейскай народнай партыі-Эўрапейскіх дэмакратаў узялі ўдзел каля сотні дэпутатаў парлямэнту аб’яднанай Эўропы.

Удзельнікі сустрэчы, на якую былі запрошаныя, сярод іншых, Вінцук Вячорка і Станіслаў Шушкевіч, гаварылі пра неабходнасьць пашырэньня дэмакратыі на эўрапейскім кантынэнце.

“Мы будзем на вашым баку”, – заявіў прадстаўнікам беларускай апазыцыі Ханс-Герт Пётэрынг, лідэр фракцыі Эўрапейскай народнай партыі-Эўрапейскіх дэмакратаў.

Між тым, у горадзе Ньюпорт ў Вялікай Брытаніі сёньня – апошні дзень нефармальнай сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу. Учора, як мы паведамлялі, у размове з эўрапейскімі калегамі міністар замежных справаў Польшчы Адам Ротфэльд закранаў беларускае пытаньне.

“Ніхто не зьбіраецца прыбіраць Лукашэнку сілай, але Эўразьвяз павінен сваёй палітыкай стымуляваць пазытыўныя перамены ўнутры беларускага грамадзтва”, - заявіў Ротфэльд.
XS
SM
MD
LG