Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эвангельская царква адмаўляецца вярнуць дзяржаве кароўнік


Любоў Лунёва, Менск Эвангельская царква “Новае жыцьцё” адмаўляецца вярнуць дзяржаве набыты ў 2002 годзе будынак кароўніка. 17 жніўня грамаду рашэньнем гарвыканкаму пазбавілі зямельнага ўчасткау, на якім стаіць былы кароўнік. У ім пасьля рамонту абсталявалі памяшканьне для малітваў і заняткаў нядзельнай школы.

У рашэньні ад 17 жніўня сьцьвярджалася, што не пазьней за 1 верасьня рэлігійная грамада павінна вярнуць будынак ў дзяржаўную ўласнасьць. Тым часам, у 2002 вернікі прыватызавалі кароўнік, датрымаўшы ўсе вымогі закону. Цяпер вернікі, якіх больш за тысячу чалавек, вырашылі на сходзе не аддаваць будынак. (Падрабязнасьці і фотарэпартаж)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG