Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэыдэнт Пакістану павітаў эвакуацыю паселішчаў з Газы


ІСЛАМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану генэрал Пэрвэз Мушараф заявіў, што плянуе даслаць дэлегацыю ў Ізраіль, але яшчэ не гатовы прызнаць габрэйскую дзяржаву. Мушараф зрабіў сваю заяву з нагоды сустрэчы паміж пакістанскім і ізраільскім міністрамі замежных справаў, якая адбылася ўчора ў турэцкім горадзе Стамбуле. Мушараф падкрэсьліў, што Пакістан не ўсталюе дыпляматычныя стасункі з Ізраілем, пакуль ня будзе створаная Палестынская дзяржава. Аднак пакістанскі бок павітаў эвакуацыю габрэйскіх пасяленьняў. Міністар замежных справаў Ізраілю Сыльван Шалом назваў перамовы паміж Пакістанам і Ізраілем вялізным дасягненьнем і шанцам для арабскага і мусульманскага сьвету перагледзець стасункі з Ізраілем. Ізраільскія войскі разбурылі апошнія дамы габрэйскіх перасяленцаў у пакінутых паселішчах сэктару Газа. Войскі выйдуць з Газы да 15 верасьня.
XS
SM
MD
LG