Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: бацькі баяцца аддаваць дзяцей у польскамоўныя клясы


Міхал Карневіч, Горадня Сёлета ў гарадзенскую школу №36 з польскай мовай навучаньня ў першы кляс з усяго горада прыйшло толькі 15 вучняў. У папярэднія гады ў пачатковых клясах існавала па некалькі паралеляў. Дырэктарка школы пані Рэгіна Гулецка кажа, што гэта наўпрост зьвязана з сытуацыяй вакол Саюза палякаў.

У мінулым годзе ў школе з польскай мовай навучаньня ў Горадні былі два паралельныя клясы па 20 вучняў. Дзеці сюды прыяжджаюць вучыцца з усяго горадц. Сёлета ад бацькоў было пададзена 23 заяўкі, але перад пачаткам навучальнага года восем зь іх вырашылі забраць назад. Дырэктарка школы Рэгіна Гулецка ўпэўнена, што ў школе вельмі высокі узровень адукацыі, але на выбар бацькоў паўзьдзейнічалі апошнія падзеі вакол Саюза палякаў і яны баяцца, што школа ня мае будучыні:

(Гулецка: ) “Бацькі кажуць, што вельмі ня ўпэўненая палітычная сытуацыя. Кажуць, невядома што будзе далей, а можа нашых дзяцей не будуць браць вучыцца ў Польшчу”.

Анжаліка Борыс, якая да шостага зьезду Саюза палякаў узначальвала аддзел адукацыі, не зусім згодна з думкай Рэгіны Гулецкай. Яна лічыць, што дзеля таго, каб больш дзетак прыходзіла вучыцца ў школу з польскай мовай навучаньня, трэба больш працаваць кіраўніцтву школы:

(Борыс: ) "Школа павінна была сама падумаць аб тым, каб сюды прыйшлі дзеці. У мінулым годзе мы рабілі рэкляму на радыё і тэлебачаньні, хадзілі ў дзіцячыя садкі, агітавалі, арганізоўвалі розныя імпрэзы ў школе, каб бацькі бачылі і не шкадавалі, што аддалі сюды сваіх дзетак. І таму існавалі два паралельныя першыя клясы”.

Школа №36 у Горадні была пабудавана дзевяць гадоў таму на сродкі польскай дзяржавы. У яе ўрачыстым адкрыцьці ўдзельнічалі прэм''ер-міністры абедзьвюх краінаў. Тады гэта былі Уладзімер Цімашэвіч і Міхаіл Чыгір.

Плянавалася, што да школы будзе дабудаваны інтэрнат, дзе маглі б жыць дзеці з усяе вобласьці. Але гэтыя пляны так і засталіся нявыкананыя. Сёлета ў школе з польскай мовай навучаньня ўсяго толькі 320 вучняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG