Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест гуманітарнага ліцэю – раённы суд


RFE/RL У забраным уладамі ў 2003 годзе будынку Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа на вуліцы Кірава, 21 у Менску будзе разьмяшчацца суд Цэнтральнага раёну сталіцы.

Згодна з праектам, найбліжэйшымі месяцамі будзе праведзена ўнутранае пераплянаваньне будынку і абнаўленьне яго даху. Паводле будаўнікоў, рэканструкцыя павінна быць завершаная да 1 студзеня 2006 году.

Ірына Сідарэнка, адна з кіраўнікоў гуманітарнага ліцэю, у інтэрвію агенцтву БелаПАН нагадала, што рашэньне выселіць навучальную ўстанову з будынку на вуліцы Кірава ўлады матывавалі неабходнасьцю правядзеньня рамонту, пасьля якога абяцалі вярнуць будынак дзецям.

“Зь вясны 2003 году мы ўжо прызвычаіліся да падману ўладаў. Сымбалічна, што ў нашым будынку разьмесьціцца суд, хаця гісторыя ўсё расставіць па сваіх месцах”, – зазначыла Ірына Сідарэнка.

Гл. таксама • Флэш-моб “Хачу вучыцца па-беларуску!” • Ля зачыненага ўладамі Ліцэю адбылася ўрачыстая лінейка (фота)
XS
SM
MD
LG