Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Руслан Есін лічыць, што польска-беларускія стасункі па-ранейшаму добрыя


RFE/RL Афіцыйныя Менск і Варшава захавалі добрыя адносіны – пра гэта заявіў сёньня выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Руслан Есін. Паводле Есіна, “на міждзяржаўным узроўні паміж Беларусьсю й Польшчай няма рознагалосьсяў”.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі ў ходзе сёньняшняга брыфінгу зазначыў, што “спробы некаторых грамадзкіх арганізацыяў унесьці дэстабілізацыю ў дачыненьні дзьвюх краінаў зьяўляюцца неўгрунтаванымі”.

Што ж да “праблемаў, якія ўзьніклі апошнім часам, то, паводле словаў Руслана Есіна, афіцыйны Менск спадзяецца “на мудрасьць польскага боку”.
XS
SM
MD
LG