Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргі Валерыя Леванеўскага


Алег Грузьдзіловіч, Менск Вярхоўны суд Беларусі нарэшце адказаў Валеру Леванеўскаму на скаргу, якую той падаў яшчэ ў сакавіку 2005 года. Лідэр гарадзенскіх прадпрымальнікаў спрабаваў аспрэчыць прысуд, паводле якога летась ён быў прызнаны вінаватым ў паклёпе на прэзыдэнта Беларусі і пакараны да 2 гадоў зьняволеньня.

Вярхоўны суд пакінуў прысуд бязь зьменаў.

Нагадаем, паклёп на прэзыдэнта суд убачыў ва ўлётцы, якую Валер Леванеўскі распаўсюдзіў напярэдадні мітынгу гарадзенскіх прадпрымальнікаў. У ёй было сказана: “Прыйдзі і скажы, што ты супраць таго, каб нехта за твой кошт езьдзіў у Аўстрыю адпачываць, катацца на лыжах, жыць у сваё задавальненьне”.
XS
SM
MD
LG