Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Беслане сёньня зьвінелі званы памяці


БЕСЛАН. РАСЕЯ. У Паўночнай Асеціі да 3 верасьня будуць адбывацца жалобныя мерапрыемствы ў зьвязку з гадавінай тэракту ў Беслане. Ля будынку школы №1, захопленай атрадам ваеўнікоў год таму, усе гэтыя дні будуць ускладацца кветкі і запальвацца памінальныя сьвечкі. Сёньня ў 9.15 у школе, дакладна ў той час, калі год таму ўзброеныя людзі захапілі 1100 вучняў, бацькоў і настаўнікаў, зазьвінелі званы памяці. У выніку тэракту ў Беслане загінулі 331 чалавек, болей за палову зь іх – дзеці. На могілках, дзе пахаваныя ахвяры, адкрываецца помнік “Дрэва жалобы”. Малебны па загіблых адбываюцца ва ўсіх праваслаўных храмах Расеі. Тым часам, сваякі загіблых ў часе тэракту ў Беслане просяць даць ім палітычны прытулак у любой краіне, дзе захоўваюцца правы чалавека. Паводле сябраў камітэту “Маці Беслану”, яны згубілі надзею дачакацца ў Расеі справядлівага расьсьледаваньня абставінаў трагедыі. Чакаецца, што ў пятніцу іх прыме ў Крамлі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін.
XS
SM
MD
LG