Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваецца эвакуацыя з Новага Арлеану


НОВЫ АРЛЕАН. ЗША. Амэрыканскія ўлады былі вымушаныя часова прыпыніць эвакуацыю 20 тысячаў жыхароў Новага Арлеану пасьля таго, як ратавальныя гелікоптэры былі абстраляныя зь зямлі. Як паведаміла прадстаўніца ўладаў, людзей, якія чакаюць эвакуацыі ў спартовым комплексе ў цэнтры Новага Арлеану, вайсковыя гелікоптэры дастаўляюць да аўтобусаў, якія вязуць іх у Г’юстан, штат Тэхас. Раней у Новым Арлеане, амаль цалкам затопленым у выніку ўрагану “Катрына”, было абвешчана пра ўвядзеньне надзвычайнага становішча дзеля барацьбы з тысячамі марадэраў. У штатах Луізіяна, Місісіпі і Алябама працягваюцца ратавальныя працы.
XS
SM
MD
LG