Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Карла Дэль Понтэ супраць далучэньня Сэрбіі і Харватыі да Эўразьвязу


БЭРН. Галоўны пракурор Міжнароднага трыбуналу Карла Дэль Понтэ заклікала Эўрапейскі Зьвяз адкласьці прызначаныя на кастрычнік перамовы аб далучэньні да Эўразьвязу Харватыі і Сэрбіі. Выступаючы ў Бэрне на канфэрэнцыі ў балканскіх праблемах, Карла Дэль Понтэ заявіла, што ўлады Харватыі і Сэрбіі працягваюць ухіляцца ад усебаковага супрацоўніцтва з трыбуналам ў ваенных злачынствах у былой Югаславіі. Пракурор назвала ганебным той факт, што дагэтуль не змаглі затрымаць Радавана Караджыча і Ратку Младзіча – двух былых басьнійскіх сэрбаў, якія ачольваюць сьпіс ваенных злачынцаў, якіх вышуквае ваенны трыбунал.
XS
SM
MD
LG