Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 1 верасьня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Звязда”, 1935 год. Піша рэктар БДУ А.Дзьякаў:

“Усяго заяў было падана ў БДУ на 350 месц каля 600… Прынятых 340 чалавек падзяляюцца па полу: мужчын — 69 проц., жанчын — 31 проц.; па нацыянальнасці: беларусоў — 69,5 проц., яўрэяў — 23 проц., рускіх — 3 проц, палякаў — 3 проц., украінцаў — 0,5 проц. і інш. нацыянальнасцей 1 проц. Партыйна-комсамольскі склад — 50,5 проц. Па соцыяльнаму паходжанню прынята рабочых 32 проц., рабочых, працуючых непасрэдна на вытворчасці — 23,3 проц., калгаснікаў 27,1 проц., настаўнікаў — 18,2 проц.”.

* “Советская Белоруссия”, 1945 год:

“За гады вайны ў Беларусі напладзілася шмат ваўкоў, пачасьціліся выпадкі нападзеньня драпежнікаў на людзей. Саўнаркам Беларускай ССР прыняў рашэньне аб арганізаваньні масавага паляваньня на ваўкоў. У кожным раёне рэспублікі ствараюцца стала дзейныя брыгады паляўнічых, якія пад кіраўніцтвам егераў-акладчыкаў будуць зьнішчаць драпежнікаў. Дзеля гэтага выдзяляецца дадаткова адна тысяча паляўнічых стрэльбаў, 150 пудоў пораху, адна тона карцечы. Упершыню ў Беларусі супраць ваўкоў будзе ўжыты стрыхнін”.

“Звязда”, 1995 год. Друкуецца ліст Аляксандра Лукашэнкі галоўным рэдактарам СМІ:

“Асобнымі рэдакцыямі газет, тэле- і радыёперадач скажаюцца вынікі рэферэндуму, накіраванасць унутранай і знешняй палітыкі дзяржавы, сэнс і змест шэрага мераў, прынятых у сістэме адукацыі, у забеспячэнні грамадскай стабільнасці ў рэспубліцы… Як кіраўнік дзяржавы, у рамках сваіх канстытуцыйных паўнамоцтваў лічу неабходным і своечасовым прыцягнуць вашу ўвагу да існуючых праблем у сродках масавай інфармацыі і спадзяюся на змяненне атмасферы ў інфармацыйнай прасторы Беларусі ў імя стабільнасці нашага грамадства, працвітання беларускага народа”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG