Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня пасьля месячнага арышту на волю выйшаў Тадэвуш Гавін


Сяргей Астраўцоў, Горадня Тадэвуша Гавіна выпусьцілі крыху раней часу, каб каля Кастрычніцкага РАУС, дзе знаходзіцца спэцпрыёмнік, яго не сабраліся сустракаць прыхільнікі. Праўда, спадара Гавіна міліцыянты завезьлі дахаты.

Тадэвуша Гавіна пасадзілі 2 жніўня на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе каля будынка Саюзу палякаў у Горадні. Пазьней міліцыянты, абвінаваціўшы яго ў тым, што ён нібыта схапіўся загрудкі з сукамэрнікам, завезьлі яго ў суд, дзе яго пакаралі чарговым арыштам на 15 сутак. Такім чынам, улады схавалі за краты аднаго з найбольш актыўных дзеячаў СПБ на час падрыхтоўкі і правядзеньня групоўкай Т.Кручкоўскага паўторнага 6-га зьезду Саюзу палякаў, які адбыўся 27 жніўня у Ваўкавыску.

Чытайце інтэрвію Гавіна, якое ён даў Радыё Свабода пасьля выхаду на волю: • "Я адседзеў 30 сутак за свае палітычныя выказваньні"
XS
SM
MD
LG