Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці перагледзіць судзьдзя прысуд грузінскім актывістам "Кмары"?


Алег Грузьдзіловіч, Прага Сёньня ў Менскім гарадзкім судзе могуць быць перагледжаныя прысуды грамадзянам Грузіі. Намесьнік старшыні Менскага гарадзкога суду Ўладзімер Турко, які выконвае абавязка старшыні суду, разглядае скрагі адвакатаў на прысуд грамадзянам Грузіі – журналісту Георгію Кандэлакі і рэжысэру Луку Цуладзэ.

Яны былі затрыманыя 24 жніўня разам з актывістам “Зубра” і абвінавачаныя ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы Беларусі. Рыхтавалася іх дэпартацыя. Але 29 жніўня яны былі асуджаныя раённым судом Маскоўскага раёну Менску і пакараныя 15 суткамі адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства. Іх абвінавацілі ў абразе сукамернікаў. Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG