Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Квасьнеўскі непакоіцца пра лёс Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У часе сьвяткаваньня 25-й гадавіны ўзьнікненьня “Салідарнасьці”, прэзыдэнты Польшчы і Ўкраіны – Аляксандар Квасьнесўкі і Віктар Юшчанка размаўлялі ў Гданьску пра сытуацыю ў Беларусі.

Паводле словаў Аляксандра Квасьнеўскага, прэзыдэнты Польшчы і Ўкраіны хочуць, каб размовы паміж Кіевам і Варшавай у справе Беларусі пачаліся на ўзроўні міністэрстваў замежных справаў абедзьвюх краінаў.

“Прэзыдэнт Юшчанка і ягоныя супрацоўнікі хочуць адыграць тут як мага больш канструктыўную ролю. Раней ён праінфармаваў мяне па тэлефоне пра размову з Аляксандрам Лукашэнкам у часе апошняга саміту СНД”, – заявіў Квасьнеўскі.

Польскі прэзыдэнт адзначыў, што цяпер адпаведны час каб як мага шырэй абмяркоўваць сытуацыю ў Беларусі, бо сьвяткаваньне 25-х угодкаў стварэньня “Салідарнасьці” якраз у значнай ступені прысьвечанае пашырэньню свабоды і дэмакратыі.

“Канешне, Беларусь гэта адно з месцаў, пра якое мы ўсе непакоімся і якому жадаем толькі ўсяго найлепшага, каб Беларусь далучылася да сяім’і дэмакратычных краінаў, дзе да людзей ставяцца ў адпаведнасьці з дэмакратычнымі стандартамі, дзе шануюць годнасьць чалавека і дзе і нацыянальныя меншасьці цалкам свабодныя”, – заявіў Квасьнеўскі.

Раней польскі ўрад зьвярнуўся да ўрадаў Літвы, Латвіі і Ўкраіны з ініцыятывай каардынаваць захады краінаў-суседзяў Беларусі адносна афіцыйнага Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG