Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля зачыненага ўладамі Ліцэю адбылася ўрачыстая лінейка (фота)


Любоў Лунёва, Менск Выкладчыкі павіншавалі дзяцей і іх бацькоў з новым навучальным годам і падзякавалі за добрыя вынікі навучаньня падчас летніх вакацыяў. Паколькі дзеці працавалі ўсё лета ў Польшчы, калектыў ліцэя вырашыў працягнуць навучальны працэс ад 1 кастрычніка.

Тым часам некаторыя моладзевыя арганізацыі сёньня разаслалі ў аддзелы адукацыі беларускіх гарадоў і раённых цэнтраў лісты, у якіх яны просяць чыноўнікаў даць адказ, якая сытуацыя ў іх рэгіёнах з навучаньнем па-беларуску і ці хапае неабходных падручнікаў і школьных прыналежнасьцяў для беларускіх школаў. Яны просяць чыноўнікаў даць адказ, чаму на іх тэрыторыі няма беларускіх клясаў.

Пасьля ўрачыстай лінейкі ліцэістаў стартавала акцыя “Моладзь за навучаньне па-беларуску”. Цягам дня ў розных пунктах Менску будуць адбывацца флэш-мобы, якія наладзяць сябры моладзевых арганізацый і навучэнцы ліцэю.





XS
SM
MD
LG