Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія габрэі скардзяцца на антысэмітызм


КІЕЎ. Габрэйская супольнасьць Украіны папрасіла ўрад узмацніць барацьбу супраць антысэмітызму. Больш за 30 рабінаў падпісалі зварот, у якім скардзяцца на пабытовы антысэмітызм з ужываньнем гвалту й вандалізму. У нядзелю зьбілі студэнта школы пры галоўнай кіеўскай сынагозе. Юнак шпіталізаваны й знаходзіцца ў коме. Прэзыдэнт Юшчанка заявіў, што найвышэйшыя службовыя асобы ўзялі гэтую справу пад асабісты кантроль. Трое маладых людзей затрыманыя ў гэтай справе, паліцыя шукае чацьвёртага.
XS
SM
MD
LG