Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Колькасьць ахвяраў ля Аль-Казыміі ўзрасла


БАГДАД. Ахвярамі трагедыі на мосьце праз раку Тыгр у ірацкай сталіцы сталі 965 іракцаў, 465 чалавек параненыя. Бальшыня ахвяраў – жанчыны і дзеці, якіх натоўп скінуў у раку або раздушыў. Міністар унутраных справаў Іраку Баян Джабор назваў трагедыю тэрарыстычным актам. Паводле міністра, тэрарыст справакаваў паніку сярод паломнікаў, пусьціўшы чуткі, што ў натоўпе знаходзіцца сьмяротнік. Трагедыя здарылася недалёка ад мячэці Аль-Казымія – галоўнай шыіцкай сьвятыні Багдаду, куды кіраваліся вернікі. У Іраку абвясьцілі трохдзённую жалобу. Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэджад выказаў сваю жалобу і назваў трагедыю “тэрарыстычным нападам”. Сваё спачуваньне выказалі ЗША, Сырыя, Пакістан, Расея, Ліга арабскіх краінаў, Эўразьвяз і НАТА.
XS
SM
MD
LG