Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каму дазволена ўжываць слова "беларускі" і "нацыянальны"?


RFE/RL Працягваецца перарэгістрацыя недзяржаўных выданьняў, якія мелі ў назьве словы “беларускі” й “нацыянальны”. У канцы траўня А.Лукашэнка адмысловым указам загадаў перайменаваць і перарэгістраваць такія выданьні. Нядаўна "Беларускі рынак" перайменаваўся ў "Беларусы і рынак".

Цяпер Міністэрства інфармацыі выдала пасьведчаньне аб рэгістрацыі і выданьню “Белгазета”, якое раней мела назву “Белорусская газета”.

Як паведамляе "Інтэрфакс", пакуль не прынятае рашэньне пра назву “Белорусской деловой газеты”. Адзін з варыянтаў назвы на расейскай мове - “БДГ. Большая деловая газета”. Галоўны рэдактар газэты не выключае, што ягонае выданьне можа і не прайсьці перарэгістрацыі.

Сёньня ж міністэрства юстыцыі прапанавала кіраўніку дзяржавы дадатак да гэтага ўказу, у якім даецца сьпіс арганізацыяў і мэдыяў, якім дазволена выкарыстоўваць словы “беларускі” і “нацыянальны” ў сваіх назвах. Якім СМІ будзе дадзены гэты прывілей, пакуль не паведамляецца.

Гл. таксама • Газэты мяняюць назвы, выдаляюць забароненае слова "беларускі"
XS
SM
MD
LG