Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польшча адзначае 25-годзьдзе "Салідарнасьці"


ГДАНЬСК. Польшча ўрачыста адзначае 25-я ўгодкі стварэньня “Салідарнасьці” – першага незалежнага прафсаюзу ў краінах савецкага блёку. На ўрачыстасьці ў Гданьск, дзе 31 жніўня 1980 году быў створаны прафсаюз, зьехаліся кіраўнікі 20 дзяржаваў, дзясяткі ганаровых гасьцей.

Першы лідэр “Салідарнасьці” Лех Валэнса заявіў, што рабочыя Гданьску адыгралі вырашальную ролю ў падзеньні камуністычных рэжымаў ва Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропе.

(Валэнса:) “Маё пакаленьне практычна бяз гвалту й крыві зьмяніла сыстэму, і ня толькі сыстэму, а ўсю эпоху. Прасьцей кажучы, тут у Гданьску мы зламалі мядзьведзю зубы, каб ён больш ня мог ірваць на кавалкі тых, хто спрабаваў вырвацца на свабоду”.

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі на ўрачыстасьцях у Гданьску сказаў, што яго і прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанку прывяла да ўлады “другая хваля “Салідарнасьці” .
XS
SM
MD
LG