Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карымаў назваў дату суду над паўстанцамі


ТАШКЕНТ. Прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў заявіў сёньня, што першы працэс у справе асобаў, прычынных да травеньскага паўстаньня ў Андыжане, пачнецца 20 верасьня. Карымаў усклаў значную частку віны за крывавыя падзеі на спэцслужбы і падкрэсьліў, што “на працэсе будзе раскрытая ўся праўда”.

Тым часам Дзяржадэпартамэнт ЗША чарговы раз заклікаў правесьці незалежнае міжнароднае расьсьледаваньне падзеяў у Андыжане. Раней узбэцкія ўлады ня раз адхілялі аналягічныя заклікі.

Паводле праваабаронцаў, урадавыя войскі ў часе здушэньня паўстаньня ў Андыжане забілі больш як 700 чалавек. Узбэцкія ўлады цьвердзяць, што ў Андыжане загінулі 187 чалавек.
XS
SM
MD
LG