Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шрэдэр хоча шчыльнейшых сувязяў з Расеяй


БЭРЛІН. Галоўная задача Нямеччыны ў найбліжэйшыя гады – усталяваць шчыльнейшыя сувязі з Расеяй, – пра гэта заявіў нямецкі канцлер Гергард Шрэдэр. Шрэдэр выступіў сёньня ў Бэрліне перад паплечнікамі з сацыял-дэмакратычнай партыі. Аглядальнікі зьвярнулі ўвагу, што за паўтары гадзіны канцлер ніводнага разу не прыгадаў Злучаных Штатаў.

Ангела Мэркель, лідэр хрысьціянскіх дэмакратаў, асноўных супернікаў партыі Шрэдэра на выбарах, выступае за паляпшэньне стасункаў з ЗША і больш асьцярожны падыход да Расеі.

Агульныя датэрміновыя выбары ў Нямеччыне маюць адбыцца 18 верасьня.
XS
SM
MD
LG