Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту заклікае да санкцыяў супраць афіцыйнага Менску


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Яцак Сарыюш-Вольскі ў часе паседжаньня камісіі замежных справаў Эўрапарлямэнту заклікаў да канкрэтных захадаў у сувязі з падзеямі ў Беларусі.

У часе паседжаньня камісіі замежных справаў Эўрапарлямэнту Яцак Сарыюш-Вольскі прадставіў сябрам камісіі справаздачу, якая тычыцца сытуацыі польскай меншасьці ў Беларусі.

“Змаганьне рэжыму Лукашэнкі супраць польскай меншасьці, гэта перадусім змаганьне супраць дэмакратыі. Апошнія падзеі ў Беларусі павінны падштурхнуць міжнародную супольнасьць і асабліва Эўразьвяз, да захадаў у справе апошняга рэжыму ў Эўропе”, – заявіў Сарыюш-Вольскі.

Ён запрапанаваў увядзеньне санкцыяў, у тым ліку і візавых, супраць Беларусі. Паводле віцэ-сьпікера Эўрапарлямэнту сытуацыю ў Беларусі неабходна абмеркаваць у кастрычніку падчас саміту кіраўнікоў краінаў Эўразьвязу.

Сябры камісіі абмяркоўвалі таксама пытаньне стварэньня эўрапейскага радыё для Беларусі.
XS
SM
MD
LG