Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты “Кмары” абскардзілі прысуд, які ім быў вынесены 29 жніўня


Алег Грузьдзіловіч, Менск Скаргу ў Менскі гарадзкі суд ад імя Георгія Кандэлакі і Лукі Цуладзе накіравала беларускі адвакат Вера Страмкоўская. Яна просіць адмяніць рашэньне судзьдзі Маскоўскага раённага суду Віктара Казака, паводле якога грамадзянаў Грузіі асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства.

Тым часам консул амбасады Грузіі ва Ўкраіне Зураб Квачадзе, які адмыслова накіраваны ў Менск для дапамогі арыштаваным грамадзянам Грузіі, паведаміў “Свабодзе”, што працягваюцца перамовы аб вызваленьні Георгія Кандэлакі і Лукі Цуладзэ і ад’езьдзе іх у Грузію як мага раней.

Гісторыя з актывістамі моладзевай грузінскай арганізацыі “Кмара” набывае рысы гісторыі затрыманьня і ад’езду зь Беларусі групы актывістаў расейскай моладзевай арганізацыі “Идущие без Путина”. У красавіку каля 10 актывістаў гэтай арганізацыі былі затрыманыя ў Менску падчас Чарнобыльскага шляху і асуджаныя на розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту. Празь некалькі дзён прысуды былі перагледжаныя ў гарадзкім судзе і расейскіх грамадзянаў адпусьцілі дадому.
XS
SM
MD
LG