Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лех Валэнса: беларусы, зь якімі я сустракаўся, разумеюць, што свабода прыйдзе


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Першы кіраўнік “Салідарнасьці”, а потым прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса адказаў сёньня пасьля ўрачыстай прамовы ў польскім парлямэнце на пытаньне нашага карэспандэнта, ці актуальныя ідэі тагачаснай “Салідарнасьці” для сучаснай Беларусі?

Гаворыць Лех Валэнса:

(Валэнса: ) “Я цяпер шмат сустракаўся зь беларусамі і вось што ім кажу – не паўтарыце польскіх памылак і памылак іншых дзяржаваў. Мы прысьпешвалі рэвалюцыйныя працэсы, але ня мелі добра падрыхтаваныя пляны і канцэпцыі на будучыню, разьлічваючы на салідарнасьць Захаду. Захад аказаўся менш салідарны. Таму я ім кажу – калі занадта пакрыўдзіце Расею, ад якой вы цяпер у значнай ступені залежыце, і гэта факт, дык Расея перакрые вам трубу з газам і нафтай і будзе вельмі дрэнна. Эўропа тады не дапаможа. Таму падрыхтуйцеся да свабоды лепш, чым Польшча, падрыхтуйце эканамічныя праграмы, пляны, каб вам рэвалюцыя прынесла плён і эфэкты значна хутчэй, чым нам. І ведаеце, мы зь беларусамі разумеем адно аднаго. Яны разумеюць, што трэба рыхтавацца, ведаюць, што свабода прыйдзе і будуць ведаць, што зь ёй рабіць, у адрозьненьне ад нас”.
XS
SM
MD
LG