Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенцы Галіна і Алег Мінічы зьвярнуліся да прэзыдэнта Ўкраіны


Міхал Карневіч, Горадня Гарадзенцы Алег і Галіна Мінічы напісалі скаргу начальніку УКГБ па Гарадзенскай вобласьці на незаконнае адабраньне ў іх пашпартоў сьледчым гэтага ведамства А. Варанцовым.

Мінічы таксама зьвярнуліся ў прадстаўніцтва АБСЭ ў Менску і да прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі з просьбай паўплываць на незаконныя дзеяньні беларускіх ўладаў.

Пашпарты ў Галіны і Алега Мінічаў забралі, як ім патлумачыў сьледчы, на падставе завядзеньня крымінальнай справы аб абразе Аляксандра Лукашэнкі. Алег Мініч праходзіць па гэтай справе як сьведка. Яго жонка Галіна наагул ня мае да гэтага ніякага дачыненьня.
XS
SM
MD
LG