Лінкі ўнівэрсальнага доступу

UNIFEM: Бальшыня бедных у сьвеце -- жанчыны


ПРАГА. ААН паведаміла, што ў сусьветным маштабе жанчыны займаюць бальшыню найбольш нізкааплатных і неабароненых рабочых месцаў. Паляпшэньне іхнага становішча ёсьць ключавым для барацьбы з глябальнай нястачай. Жаночы фонд ААН, UNIFEM, сьцьвердзіў, што прыблізна 550 млн. чалавек зарабляюць ня болей за даляр у дзень. Ад 50 да 60% зь -- іх жанчыны, якія працуюць у нездаровых ці небясьпечных умовах у г.зв. неафіцыйнай эканоміцы – у тым ліку падпольных вытворчасьцях, сельскай гаспадарцы, а таксама зьбіраньні другаснай сыравіны на сьметніках.
XS
SM
MD
LG