Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: амэрыканскія авіяналёты на захадзе краіны


БАГДАД. Амэрыканскія вайскова-паветраныя сілы нанесьлі бомбавыя ўдары па аб’екце ў горадзе Кайм ля мяжы з Сырыяй. Паводле вайскоўцаў, забітыя некалькі ваеўнікоў “Аль-Каіды”.

Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што ў выніку ўдараў загінула ня менш за 45 мірных жыхароў. У заяве амэрыканскага камандаваньня гаворыцца, што праз горад Кайм у даліне Эўфрату ляжыць маршрут замежных ісламскіх ваеўнікоў, якія пранікаюць у Ірак з Сырыі. Ірацкія крыніцы аспрэчваюць заяву амэрыканскага камандаваньня аб тым, што цэлямі налётаў былі базы тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG