Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар А.Ротфэльд: Польшча будзе падтрымваць Анжаліку Борыс


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Варшаве ў часе міжнароднай канфэрэнцыі “Ад Салідарнасьці да свабоды” міністар замежных справаў Польчшы Адам Ротфэльд заявіў, што Варшава і надалей будзе падтрымліваць кіраўніцтва Саюзу палякаў на Беларусі (СПБ) на чале з Анжалікай Борыс.

Паводле Адама Ротфэльда, канфлікт вакол Саюзу палякаў Беларусі, гэта ня польска-беларуская справа, але ўдар накіраваны супраць усяго беларускага грамадзтва, частка якога – палякі, таму Варшава будзе ў гэтай справе і надалей настойваць, каб ініцыятыву ўзяў у свае рукі Эўрапейскі Зьвяз.

Ротфэльд падкрэсьліў, што Варшава не пакіне без дапамогі кіраўніцтва СПБ на чале з Анжалікай Борыс. Паводле ягоных словаў, вынікі апошняга зьезду СПБ у Ваўкавыску не былі для польскіх дыпляматаў нечаканасьцю.

(Ротфэльд: ) “Мы ставімся да таго, што адбылося вельмі крытычна і нэгатыўна. Гэта арганізацыя, якую падтрымлівае адміністрацыя Лукашэнкі. Сапраўдная польская грамада зрабіла свой выбар у сакавіку, і таму мы лічым менавіта той выбар дэмакратычным”.

Паводле кіраўніка МЗС Польчшы, Лукашэнка хоча зрабіць і беларусаў і палякаў, што жывуць у Беларусі, закладнікамі сваёй палітыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG