Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Катрына” забрала жыцьці дзясяткаў людзей


НЬЮ-АРЛЕАН. Дзясяткі людзей сталі ахвярамі ўрагану “Катрына”, які абрынуўся на паўднёвае ўзьбярэжжа ЗША. Ня менш за 80 чалавек, паводле афіцыйных зьвестак, загінулі ад урагану ў штаце Місысыпі. Ёсьць зьніклыя бязь вестак. Горад Нью-Арлеан у штаце Луізіяна затоплены. Там таксама загінулі дзясяткі людзей.

Гаворыць мэр Нью-Арлеану Рэй Нэйджын: “Горад у бядзе. Магчыма, 80 працэнтаў яго плошчы – пад вадой. У некаторых раёнах – глыбіня каля шасьці мэтраў. Залітыя абодва лётнішчы. У гарадзкой дамбе – сур’ёзны пралом, таму вада працягвае прыбываць”.

Сотні тысяч людзей былі напярэдадні прыходу ўрагану эвакуаваныя з прыбярэжнай зоны. У чатырох штатах на поўдні ЗША няма электрычнасьці. Паводле прыблізных ацэнак, ураган нанёс шкоду на суму каля 26 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG