Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія: спроба замаху на лідэра вугорцаў


БЯЛГРАД. Сэрбская паліцыя паведаміла, што невядомыя людзі ў горадзе Субоціца кінулі ручную гранату ў бок дому лідэра этнічных вугорцаў у Сэрбіі Ёзэфа Касы. Ніхто не пацярпеў ад выбуху, дом быў нязначна пашкоджаны.

Прэм’ер-міністар Воіслаў Каштуніца асудзіў спробу тэракту, назваўшы яе “злачынствам ня толькі супраць лідэра вугорскай меншасьці, але й дзяржавы Сэрбіі”. У Ваяводзіне, паўночнай вобласьці Сэрбіі, дзе пражывае шмат вугорцаў, апошнімі гадамі ўзмацнілася міжэтнічная напружанасьць.
XS
SM
MD
LG