Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"У беларускага кіраўніцтва свае рахункі з прэзыдэнтам Саакашвілі"


RFE/RL Сюжэт з затрыманьнем і пакараньнем двух актывістаў грузінскай арганізацыі “Кмара” Георгія Кандэлакі й Лукі Цуладзэ нагадвае дэтэктыў альбо трылер. Тут і цьмяныя, супярэчлівыя тлумачэньні прычыны іхнага затрыманьня, і абяцаньне дэпартаваць. А потым — пакараньне на 15 сутак невядома за што.

Меркаваньне кіраўніка аналітычных праграм кампаніі БелаПАН Аляксандра Класкоўскага:

(Класкоўскі: ) "У беларускага кіраўніцтва свае рахункі з прэзыдэнтам Саакашвілі й рэвалюцыйным Тбілісі. Мы памятаем, што кіраўнік Грузіі зрабіў дастаткова рэзкіх заяваў наконт будучыні беларускага рэжыму. Думаю, у Менску гэты выклік прынялі.

Кіраўніцтва Беларусі раней зрабіла няўклюдную спробу адказаць Тбілісі ўвядзеньнем візавага рэжыму. Але тады селі ў галёшу. Таму што Грузія паабяцала зрабіць асымэтрычны адказ: заявіла, што ня будзе пускаць на сваю тэрыторыю толькі аднаго чалавека. Вядома — якога. І Менску давялося адкручваць сытуацыю назад.

Але беларуская “вэндэта” працягваецца. Гэта такая дробная не джэнтэльмэнская помста, якая зводзіцца да таго, каб непрыгожа адпомсьціць Грузіі ў любой сытуацыі". (Чытаць увесь тэкст передачы "Экспэртыза свабоды")
XS
SM
MD
LG