Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы пры пажары загінулі 7 чалавек


ПАРЫЖ. У цэнтры Парыжу пры пажары ў жылым доме загінулі сем чалавек. Пажар здарыўся ў доме, дзе жылі імігранты з Афрыкі. Будынак знаходзіўся ў катастрафічным стане і патрабаваў рамонту. Агонь тушылі каля ста пажарнікаў. На мінулым тыдні ў францускай сталіцы пры пажары ў дому, дзе таксама жылі былыя афрыканцы, загінулі 17 чалавек.
XS
SM
MD
LG