Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нэтаньягу пачынае змаганьне з Шаронам


ТЭЛЬ-АВІЎ. Былы прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу афіцыйна аб’явіў, што будзе змагацца з Арыелем Шаронам за лідэрства ў ізраільскай кіроўчай партыі “Лікуд”.

На знак пратэсту супраць выхаду Ізраілю з Паласы Газы Нэтаньягу нядаўна пакінуў пасаду міністра фінансаў. Гатовасьць Нэтаньягу змагацца з Шаронам за лідэрства ў “Лікудзе” можа прывесьці да расколу ў адной з найстарэйшых партыяў Ізраілю. Выбары лідэра “Лікуду” маюць адбыцца да канца гэтага году.
XS
SM
MD
LG