Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Аляксандру Лукашэнку споўніўся 51 год


Міхал Стэльмак, Менск 30 жніўня Аляксандру Лукашэнку споўніўся 51 год. Якія пажаданьні й зычэньні хацелі б выказаць грамадзяне Беларусі прэзыдэнту ў дзень ягонага нараджэньня? Апытаньне мінакоў на гэты конт на вуліцах Менску правёў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Ці ведаеце вы, што сёньня дзень нараджэньня Аляксандра Лукашэнкі?”

(Спадарыня Валянціна: ) “Ну, і што? Што з гэтай нагоды трэба рабіць?”

(Спадарыня Ірына: ) “Ня ведаю”.

(Спадар Аляксей: ) “І ведаць не хачу”.

(Спадарыня Вера: ) “Не. Я наагул — не палітык, і таму не магу сказаць”.

(Спадар Андрэй: ) “Не, ня ведаю”.

(Спадарыня Любоў: ) “Ведаю, што ў жніўні, але ў які дзень — ня ведаю”.

(Спадар Аляксандар: ) “Ведаю. 30 жніўня”.

(Спадарыня Ала: ) “Мы задаволены, што жывём у Беларусі. Заробкі выплачваюць штомесяц. Пэнсіянэры таксама задаволены. Жывём ціха, мірна. Нашы хлопцы ў войску не паміраюць, не прападаюць”.

(Карэспандэнт: ) “Што вы хацелі б пажадаць Аляксандру Лукашэнку ў дзень ягонага нараджэньня?”

(Спадар Іван: ) “Нічога”.

(Спадар Андрэй: ) “Гэта небясьпечнае пытаньне. Каб узяўся за розум. У сфэры палітыкі, міжасабовых адносін з шараговым людам, і асабліва — з гараджанамі. Таму што мае месца адарванасьць гораду й вёскі. Ёсьць адметнае стаўленьне прэзыдэнта. Шмат хто баіцца. Але калі чалавек нават ня кажа, а трымае дулю ў кішэні — гэта ня лепшы варыянт для прэзыдэнта”.

(Спадарыня Марыя: ) “Здароўя яму!”

(Спадарыня Іна: ) “Каб ён даў большыя заробкі рабочым на заводах і фабрыках”.

(Спадар Ігар: ) “Каб ён палепшыў умовы прадпрымальнікаў. Каб ім больш свабоды давалі. Таму што цяпер шмат усяго зачыняецца”.

(Спадар Алег: ) “Каб больш у яго было розуму й кампэтэнтнасьці. Занадта ён просты чалавек”.

(Спадарыня Людміла: ) “Мяне ён задавальняе. Хай працуе”.

(Спадар Віктар: ) “Каб студэнты менш плацілі за навучаньне”.

(Спадарыня Алена: ) “Я яму хачу пажадаць, каб ён насамрэч паклапаціўся пра свой народ. А не пра сябе асабіста й сваё атачэньне”.

Гл. таксама • Лукашэнка сьвяткуе 12-ы дзень нараджэньня на пасадзе прэзыдэнта (фота)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG