Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пралукашэнкаўскі лідэр СПБ: спробы апанэнтаў – марныя


RFE/RL Прызнаны беларускімі ўладамі старшыня Саюзу палякаў Беларусі Юзаф Лучнік лічыць, што ў кіраванай ім арганізацыі ня будзе расколу, калі прыхільнікі Анжалікі Борыс створаць альтэрнатыўную польскую арганізацыю.

“Я жадаю посьпехаў сваім апанэнтам, але мяркую, што іх высілкі марныя” – заявіў Юзаф Лучнік у інтэрвію агенцтву "Інтэрфакс".

Ён паведаміў, што атрымаў віншаваньні з абраньнем ад беластоцкай дабрачыннай арганізацыі “Рубеж” і шэрагу грамадзянаў Польшчы. Новы старшыня СПБ дадаў, што не атрымліваў пацьвярджэньня чутак пра тое, што польскія ўлады не жадаюць супрацоўнічаць з новым кіраўніцтвам Саюзу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG