Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 30 жніўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Камунар Магілеўшчыны”, 1935 год:

“27 жніўня народны камісар абароны тав.Варашылаў прыбыў у Беларускую ваенную акругу і разам са старшынёй Соўнаркома БССР тав.Галадзедам і камандуючым Беларускай ваеннай акругай тав.Убарэвічам выехаў у часці акругі. Вестка аб прыездзе Клемента Ефрэмавіча распаўсюдзілася раптоўна і тысячы людзей выходзілі на вуліцы гарадоў і калгасаў, цераз якія праязджаў нарком, каб выказаць яму сваю любоў і гарачую любоў к сваёй радзіме. Машына тав.Варашылава была закідана кветкамі, якія дарылі яму работніцы, калгасніцы і дзеці”.

“Звязда”, 1955 год:

“У Мінску, недалёка ад Круглай плошчы, узводзіцца антэннае збудаванне для тэлевізійнага цэнтра, першую чаргу якога намечана здаць у эксплуатацыю ў канцы гэтага года… Вышыня тэлевізійнай мачты з антэнай у Мінску будзе складаць 197 метраў. На такой вышыні брыгадзе Уладзіміра Якуты яшчэ не даводзілася весці складаныя работы. Але гэта не палохае верхалазаў. Маючы багаты вытворчы вопыт, яны ўпэўнена, метр за метрам, пакараюць вышыню… І перад імі ўсё больш выразна паўстае Мінск са сваімі прыгожымі вуліцамі, плошчамі, паркамі, новабудоўлямі”.

“Настаўніцкая газета”, 1975 год. Пісьменьнік Мікола Гамолка піша да пачатку навучальнага году:

“Як вядома, увесь свет захапляецца савецкай сістэмай народнай асветы. Наша сацыялістычнае грамадства, як сонцам, пранізана высокай культурай, высокай адукацыяй. Гэтым мы абавязаны вялікаму Леніну, роднай Камуністычнай партыі. Ленін сваім геніем зразумеў, што краіна сацыялізму павінна быць краінай самых адукаваных людзей у свеце… У нас ужо ўсё зроблена, каб ахапіць сярэдняй адукацыяй усю моладзь краіны. Цікава нагадаць, што ў ЗША 21 мільён дарослых людзей не маюць нават пачатковай адукацыі”.
XS
SM
MD
LG