Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста трымалі ў камэры са скочкамі і хворымі на тубэркулёз (фота)


Сяргей Астраўцоў, Горадня Журналіст Іван Роман накіраваў скаргу ў пракуратуру на нялюдзкія ўмовы ўтрыманьня ў шчучынскім ізалятары. Напярэдадні правядзеньня у Ваўкавыску паўторнага зьезду Саюзу палякаў, Івана Романа затрымалі ў Шчучыне разам з актывістам СПБ журналістам Андрэем Пачобутам і пратрымалі суткі ў розных камэрах. Разам зь І.Романам, як ён піша ў скарзе, сядзелі хворыя на сухоты. Яго самога гэтак пакусалі скочкі, што сьляды добра бачныя праз трое сутак.

У час падрыхтоўкі ўладаў да паўторнага правядзеньня 6-га зьезду СПБ арыштам былі пакараныя васьмёра актывістаў Саюзу. Іх каралі арыштам альбо проста садзілі за краты на некалькі дзён без суду. Агульны тэрмін аршытаў дасягнуў сёньня 96 сутак. Найбольш — на 30 дзён пасадзілі заснавальніка СПБ Тадэвуша Гавіна, якога павінны выпусьціць пасьлязаўтра.

На здымку: Іван Роман паказвае сьляды ўкусаў, атрыманых ім у камэры.
XS
SM
MD
LG