Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: улады пашыраюць праект канстытуцыі


БАГДАД. Прэзыдэнт Іраку Джаляль Талябані заявіў, што праект канстытуцыі краіны падрыхтаваны і 15 кастрычніка будзе вынесены на рэфэрэндум. Ірацкія ўлады пачалі распаўсюджваць тэкст Канстытуцыі сярод насельніцтва.

Учора дакумэнт быў перададзены ў парлямэнт для азнаямленьня. Тэкст праекту канстытуцыі ўхвалілі сябры канстытуцыйнай камісіі ад шыіцкай і курдзкай супольнасьцяў. Лідэры сунітаў адмовіліся падпісваць праект.

Гаворыць прадстаўнік сунітаў у канстытуцыйнай камісіі Алі аль-Мушхадані: “Мы ня згодныя шмат зь якімі фармулёўкамі праекту канстытуцыі, якія, у прыватнасьці, датычаць адзінства ірацкай дзяржавы і ірацкага народу, якія пазбаўляюць цэнтральную ўладу значнай часткі яе паўнамоцтваў. У гэтых умовах я як юрыст не магу падпісаць дакумэнту, бо сумняваюся ў яго законнасьці”.

Сёньня суніты правялі масавую дэманстрацыю пратэсту ў Тыкрыце на поўначы краіны.

Тым часам прэзыдэнт ЗША Джордж Буш вітаў той факт, што праект новай канстытуцыі Іраку быў усё ж падрыхтаваны.

(Буш: ) Ірацкі народ ізноў прадэманстраваў сьвету сваю гатовасьць да гістарычных пераменаў. Распрацаваны дакумэнт абараняе фундамэнтальныя свабоды, уключна з свабодаю рэлігіі, сходаў, сумленьня і выказваньня”.

Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін выказаў меркаваньне, што праект ірацкай канстытуцыі павінен быць падтрыманы ўсімі рэлігійнымі і этнічнымі супольнасьцямі Іраку.
XS
SM
MD
LG