Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістан уводзяцца дадатковыя сілы НАТО


КАБУЛ. 2000 салдатаў краінаў НАТО дадаткова ўводзяцца на поўнач і ўсход Аўганістану для гарантаваньня бясьпекі парлямэнцкіх выбараў, якія адбудуцца 18 верасьня. Гэты кантынгент далучыцца да 11 тысяч вайскоўцаў НАТО, якія паводле мандату ААН праводзяць міратворчыя апэрацыі ў Аўганістане пасьля падзеньня рэжыму талібаў.

Напярэдадні выбараў у Аўганістане Злучаныя Штаты таксама ўмацоўваюць свае сілы ў гэтай краіне, пасылаючы дадаткова 70 салдатаў.

За апошні год прыхільнікі талібаў забілі ў Аўганістане больш за тысячу чалавек. Сёньня была выпушчаная ракета па лягеры нямецкіх вайскоўцаў у Аўганістане. Ахвяраў няма.
XS
SM
MD
LG