Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: чаму пагаршаюцца дачыненьні з суседзямі?


Альгерд Невяроўскі, Менск Чаму ўзаемадачыненьні Беларусі з большасьцю суседніх краін апошнім часам пагоршыліся? Апытаньне беларускай “Свабоды” на гэтую тэму сярод жыхароў Менску праводзіў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Скажэце, чаму, на Вашую думку, пагоршыліся адносіны Беларусі з большасьцю суседніх краінаў?”

(Дзяўчына: ) “Ня ведаю. Відаць, нешта няслушна робім, няправільна жывём”.

(Спадар: ) “Відаць, гэта нашае кіраўніцтва вінаватае”.

(Спадарыня: ) “Вы ведаеце, я вельмі люблю Беларусь. Таму нічога не магу сказаць. І думаю, што ў нас вельмі добрыя адносіны. Я была ва Ўкраіне, і многія знаёмыя казалі, што нашмат лепш жывём, чым яны”.

(Хлопец: ) “У нашай дзяржавы нармальная палітыка. Заўсёды было два цэнтры — былы Савецкі Саюз і Амэрыка. І супрацьстаяньне паходзіць менавіта з Амэрыкі”.

(Пэнсіянэр: ) “Гэта памылка палякаў. Мы заўсёды жылі дружна з палякамі. Увесь час”.

(Кабета: ) “Таму што ў нас вельмі добра — у параўнаньні зь іншымі дзяржавамі. У нас стабільнасьць, у нас лепш за ўсіх”.

(Пэнсіянэр: ) “З розных прычын. Што да Амэрыкі — гэта асобная размова. І што Пуцін цяпер робіць многае адпаведна з палітыкай Лукашэнкі, таксама відавочна. Гэта вельмі вялікая й сур’ёзная размова. Таму так адразу й не адкажаш. Але ў многім залежыць ад таго, што нам не хапае гнуткасьці. У гэтым, мне здаецца, сэнс любой палітыкі”.

(Хлопец: ) “Я думаю, з-за памылковай палітыкі кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь: яна не скіраваная на падтрыманьне нармальных адносінаў з краінамі Эўропы і ўсімі суседзямі”.

(Пэнсіянэр: ) “Таму што тут дыктатура”.

(Спадар: ) “Мяне засмучае тое, што ў нас няма на вышэйшым узроўні адносінаў з нашымі суседзямі”.

(Спадарыня: ) “Выглядае на тое, што справа ў нашым “бацьку”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што гэта ж ня мы, шараговыя грамадзяне, вінаватыя. Думаю, перадусім нехта ня можа дамовіцца там, наверсе”.

(Хлопец: ) “Я лічу, што гэта палітыка не Беларусі, а менавіта суседніх з намі краінаў. І ўсё праз тое, што яны не задаволеныя нашай замежнай і ўнутранай палітыкай”.

(Спадарыня: ) “Нашая краіна вельмі адкрытая для ўсіх. Таму заўсёды патрэбныя стасункі зь нейкімі іншымі краінамі. Але наш прэзыдэнт гэтага ня хоча”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG