Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юзаф Лучнік заяўляе, што дзьверы Дому польскага будуць адчыненыя для ўсіх


Валер Каліноўскі, Горадня Новаабраны старшыня прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Юзаф Лучнік сёньня заняў свой кабінэт у Доме польскім у Горадні.

Зайшоўшы на працу а 9-й раніцы, ён адразу заявіў:

(Лучнік: ) “Уваход для ўсіх адкрыты. Дзьверы адчыненыя – уваходзяць усе безь ніякіх прапускоў і ніякіх дазволаў”.

Пасьля таго, як месяц таму сілы аховы правапарадку выдалілі з Дому польскага Анжаліку Борыс і яе паплечнікаў, будынак ахоўваўся міліцыянтамі. Цяпер гэтага ня будзе, – зазначыў спадар Лучнік. Ён заявіў таксама, што гатовы да дыялёгу з Анжалікай Борыс і што ня лічыць для сябе пагрозай дзейнасьць паралельнай польскай арганізацыі пад кіраўніцтвам спадарыні Борыс.
XS
SM
MD
LG