Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты “Кхмары” дагэтуль знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсьціна


Алег Грузьдзіловіч, Менск Гэта Радыё Свабода пацьвердзіў дзяжурны ізалятару. Ён сказаў, што грамадзяне Грузіі Георгій Кандэлакі і Лука Цуладзэ знаходзяцца ў ізалятары ад 24 жніўня і нікуды не перавозіліся.

Калі адбудзецца дэпартацыя Георгія Кандэлакі і Лукі Цуладзэ, дзяжурны ня ведае.

Нагадаем, 25 жніўня пракурор Маскоўскага раёну Менску заявіў, што падпісаў пастанову аб дэпартацыі Георгія Кандэлакі і Лукі Цуладзэ. У той самы дзень ва ўправе КДБ па Менску і Менскай вобласьці заявілі, што актывісты “Кхмары” нібыта “ўмешваліся ва ўнутраныя справы Беларусі”.

Як і калі будуць дэпартаваныя Георгій Кандэлакі і Лука Цуладзэ, афіцыйна не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG